Я. Зялкоўскі. У гасцях у Багдановіча

У гасцях у Багдановіча

 Здароў, Максім! Здаецца мне,

І сёння нешта творыш ты,

Нібыта бачу ў вакне, —

Удумлівы і малады…

Я не адзін, сябры са мной –

Прыйшлі цябе мы павітаць.

Любіў край родны ты душой,

Любоў тваю – нам шанаваць.

Бярозы абступілі нас

У той дзівоснае красе,

Што вабіла цябе не раз,

Якой любуемся мы ўсе.

Паслухай нашы галасы…

Так мову родную любіў!

У тыя змрочныя часы,

Як сын яе ты бараніў.

Я ля крынічкі пасядзеў,

З якой ты моцна сябраваў.

У ёй пачуў і твой я спеў,

Які мяне зачараваў…