Яўгену Зялкоўскаму – 90!

Пісьменніку Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Зялкоўскаму Яўгену Фамічу – 90 гадоў!

Працяглы чалавечы лёс, безумойна, змяшчае вельмі шмат не только падзей, але і перажыванняў, пачуццяў, якія грунтуюцца на ўбачаным і перажытым. Такім людзям, як Яўген Фаміч, ёсць што сказаць сваім нашчадкам, ёсць што параіць. Яўген Зялкоўскі выбраў для дасягнення гэтай мэты сваю творчасць: вершы, апавяданні, байкі, п’есы. Яго творы – перажытае і абдуманае не адзін раз, праўдзівае і непрыдуманае, у іх адчуваецца толькі яму ўласцівы каларыт.

Сардэчна віншуем юбіляра са святам! Добрага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці і творчага настрою шчыра жадаем Яўгену Фамічу!

З павагай,

старшыня Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі                                 Л. М. Крыванос