Хвілінкі-перапынкі ад Галіны Нічыпаровіч

У выдавецтве «Звязда» выйшла новая кніга Галіны Нічыпаровіч пад назвай “Хвілінкі-перапынкі” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі, апавяданні, казкі, напісаныя на беларускай і рускай мовах. Вясёлы алфавіт лёгка чытаецца і запамінаецца, бо створаны дзіцячай пісьменніцай з дапамогай зразумелых для дзяцей вобразаў.

Раскрыўшы новую кнігу Галіны Нічыпаровіч, маленькія чытачы пазнаёмяцца з незвычайнымі прыгодамі хатніх жывёл і лясных жыхароў, цікавымі з’явамі, якія адбываюцца ў прыродзе, легендамі беларускага краю.

У хуткім часе кніга з’явіцца на паліцах беларускіх кніжных крам.

Прыемнага чытання і дарослым, і дзецям!