“Хвалі” Байкала ў сталічнай бібліятэцы
У публічнай бібліятэцы-філіяле №22 г. Мінска прайшла творчая сустрэча Ірыны Карнаухавай з навучэнцамі 1-5 класаў сярэдняй школы №25 і гімназіі №174.
Пісьменніца пазнаёміла дзяцей з трылогіяй пра байкальскія прыгоды хлопчыка Сцяпана і яго сяброў – «В царстве священного Байкала», «Байкальский друг», «Байкальский сонцеворот». Расказала пра сваю кнігу фэнтэзі «Дверной дом» і прачытала вершы. Сустрэча атрымалася займальная і пазнавальная.
Прэс-служба МАА СПБ