Віншуем Таццяну Цвірко з перамогай!
Паэтэса з Міншчыны Таццяна Цвірко стала пераможцам у намінацыі «Пераклад» міжнароднага літаратурнага конкурса «Сіманаўскія чытанні», прысвечанага памяці вядомага савецкага пісьменніка-франтавіка Канстанціна Сіманава. У гэтым годзе чытанні прысвечаны 79-годдзю Вялікай Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемствы штогод праходзяць пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на “Буйніцкім полі” і ў розных установах Магілёва.
Таццяна Канстанцінаўна атрымала дыплом 1 ступені за творчы пераклад верша К. Сіманава «Сляпец». Яна таксама выступіла на «Сіманаўскіх чытаннях», і падарыла ў бібліятэку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова сваю кнігу, выдадзеную да 75-годдзя Вялікай Перамогі на беларускай і рускай мовах «І толькі май іх не забудзе…».
Прэс-служба МАА СПБ