Віншуем са святам — Днём сям’і!

Лёля Багдановіч
ПАДТРЫМКА І ПЯШЧОТА
Сям’я – пачатак усяму,
Яна – падтрымка, моц, пяшчота.
Дзе не пад сілу аднаму,
Сям’ёй спарней кіпіць работа.
Прыдумаў празарлівец так,
Сабраўшы пальцы ўсе ў кулак.
Дубец зламаеш у імгненне,
А венік, як і пальцы ў жмені –
Адна вялікая сям’я, —
Казала бабка мне мая, —
Не атрымаецца зламаць.
Сям’я імкнецца падтрымаць
У цяжкі час заўсёды родных.
Сям’я – спакой, пашана, згода.
12.05 – 2020 г.