ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

На мінулым тыдні завяршыўся літаратурны конкурс, які раз у два гады праводзіцца Мінскім аблвыканкамам. Сёлета на конкурс былі пададзены і  разгледжаны літаратурныя творы 16-ці пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” за 2017-2018 гады. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі аблвыканкама,  кіраўнікі творчых абласных устаноў, вядомыя журналісты і пісьменнікі з прадстаўленых на конкурс 24-х кніг вызначылі ў 3-х намінацыях самыя годныя творы.

 

Званне лаўрэата літаратурнага конкурса і прэмію імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Паэзія” атрымалі:

Марыя Кобец за зборнік вершаў “У белым ветразі завей” (2018);

Уладзімір Цанунін за зборнік вершаў “Страчанае рэха” (2018).

 

Званне лаўрэата літаратурнага конкурса і прэмію Кандрата Крапівы ў намінацыі “Проза” атрымалі:

Наталля Голубева за кнігу “Кирилл Мазуров. О чём молчало время» (2018);

Аляксей Шаўцоў за кнігу  “Тень жёлтого дьявола” (2018).

 

У намінацыі “Дзіцячая літаратура” журы вылучыла для ўзнагароды таксама дзвух аўтараў:

Сяргея Клімковіча за серыю кніг для падлеткаў “Загадка чёрных часовщиков” і кнігу «Сокровища первопечатника» (2017);

Таццяну Дашкевіч за кнігу “Приключения семейного кота Гусарика».

 

Узнагарожданне пераможцаў адбылося 26 кастрычніка ў Пухавіцкім Палацы культуры падчас правядзення XVI Фестываля народнай песеннай творчасці Мінскай вобласці.

 

                                                                      Прэс-служба МАА ГА СПБ