Вікторыя Валяватая (8 клас ДУА «Заслаўская гімназія»)

Легенда пра рэчку Чарніцу

       Даўным-даўно ў горадзе Заслаўі  жыла княгіня Рагнеда. Яе сюды разам з сынам Ізяславам з-пад Кіева выслаў муж – князь Уладзімір – за тое, што Рагнеда хацела забіць яго, помсцячы за сваіх бацькоў і братоў.

Князь Уладзімір пабудаваў для сына горад, які стаў называцца Ізяслаўль. А цяпер мы завём яго Заслаўе.

У Заслаўі Рагнеда прыняла хрысціянскую веру пад імем Анастасія і стала першай манашкай на старажытнай Беларусі.  Яна стала асветніцай і дапамагала простым людзям.

      Лёс Рагнеды быў вельмі цяжкім, а слёзы – горкімі. У час жыцця ў Заслаўі яна часта выходзіла ў поле за паселішча і там плакала. Слёзы гаротнай жанчыны не знікалі, а цяклі па роднай зямельцы і ператварыліся ў рэчку, якая і зараз цячэ праз мой родны горад Заслаўе. У гонар Рагнеды гэту рэчку назвалі Чарніцай, бо ў старажытнасці манашак называлі чарніцамі.

 У Заслаўі ёсць Чарніца,

Гэта рэчка, не крыніца.

Нешта шэпча яна гаю…

Пра жыццё мо ў родным краі?

Шлях яе здалёк ляжыць,

І яна бяжыць, бяжыць…

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.