Вершы, прадыктаваныя душой
19 сакавіка ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэтэсы Людмілы Круглік з аматарамі мастацкага слова. Падчас імпрэзы гучалі вершы ў выкананні аўтара, песні мясцовых кампазітараў і выканаўцаў на словы Людмілы Уладзіміраўны. Сустрэчу ўпрыгожыла прэзентацыя новай кнігі пісьменніцы «Листая жизни прозу». Як адзначыла аўтар, у зборнік увайшлі шчырыя вершаваныя прызнанні, якія надыктавала душа.
З прывітальным словам і ўдзячнасцю перад прысутнымі выступілі старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос, дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч, калегі па народнаму калектыву паэтаў і празаікаў “Выток”, родныя і сябры паэтэсы.