Вершаваным радком – пра галоўнае

Звыш дзвюх гадзін працягвалася ў літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка”, што пры Уздзенскай цэнтральнай бібліятэцы імя П. Труса, сустрэча, прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі. На яе прыйшлі члены літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, бібліятэкары, усе тыя, для каго вершаваныя радкі – не проста забава ў вольны час, а нешта большае.

Цікавую інфармацыю з гісторыі свята, якое сёлета адзначалася ў дваццаты раз, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі. А потым выступалі і паэты, і аматары высокага мастацкага слова. Пра ролю паэзіі ў іх жыцці расказалі, падзяліліся апошнімі літаратурнымі навінамі (у тым ліку пра ўдзел уздзенскай дэлегацыі ў справаздачным сходзе Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі), прачыталі свае вершы Галіна Нічыпаровіч і Віктар Сабалеўскі, а дырэктар бібліятэкі Аксана Драчан падзялілася досведам правядзення літаратурных сустрэч, пазначыла намечаныя на гэты год у сценах бібліятэкі і за яе межамі мерапрыемстваў. Цікавымі былі і выступленні Алы Шыбко, Вольгі Бокуць, Тамары Каляда, Веры Лукашэвіч, Валянціны Шытыка, Вольгі Віяленцій, іншых творцаў і аматараў паэзіі. Атрымалася шчырая размова, напоўненая душэўным цяплом і разуменнем высокай місіі тых, хто мае мае талент і жаданне радаваць іншых сваёй творчасцю, сярод шэрасці звычайных будняў мастацкім словам выхоўваць і ўсталёўваць у грамадстве высокія пачуцці.

Віктар САБАЛЕЎСКІ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.