Увага, конкурс! “СВЕТАЧ ДУХОЎНАСЦІ”

Напярэдадні  навагодніх і каляндных святаў Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» праводзіць  конкурс духоўнай творчасці «Светач духоўнасці». Творчы конкурс праводзіцца сярод членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» па трох намінацыях: на лепшы верш, малую прозу, а таксама лепшую аўтарскую песню згаданай тэматыкі.

Арганізатарамі праекта выступае Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Старшынёй аргкамітэту з’яўляецца старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава.

Конкурс  духоўнай творчасці «Светач духоўнасці» праводзіцца з мэтай выяўлення і стымулявання цікавасці да чытання лепшых узораў сучаснай айчыннай літаратуры па духоўна-маральных тэмах; прыцягнення ўвагі да праблемы захавання і вывучэння асноў духоўнай нацыянальнай культуры праз знаёмства з сучаснай айчыннай літаратурай.

Падрабязнасці аб умовах удзелу ў конкурсе – у Палажэнні.

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні  конкурса духоўнай творчасці

«Светач духоўнасці»

1.Агульныя палажэнні:

Конкурс праводзіцца сярод членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

  1. Арганізатары:

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

  1. Мэты конкурсу:
  • выяўленне і стымуляванне цікавасці да чытання лепшых узораў сучаснай айчыннай літаратуры па духоўна-маральных тэмах;
  • прыцягненне ўвагі да праблемы захавання і вывучэння асноў духоўнай нацыянальнай культуры праз знаёмства з сучаснай айчыннай літаратурай;
  • заахвочванне і стымуляванне творчай актыўнасці пісьменнікаў

Міншчыны.

  1. Намінацыі:

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

«Паэзія» — конкурс вершаваных твораў на духоўна-маральную  тэматыку;

«Проза» — конкурс літаратурна-мастацкіх твораў малых формаў (апавяданні, эсэ) аб ваенна-гістарычным мінулым Беларусі, лёсах суайчыннікаў і публіцыстычных твораў на тэму духоўна-гістарычных падзей.

«Песня» — конкурс на лепшую аўтарскую песню вышэй пазначанай тэматыкі.

  1. Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Літаратурныя і песенныя творы на конкурс прымаюцца з 10 лістапада 2019 года па 10 студзеня 2020 года (уключна).

Журы фарміруецца з членаў і адміністрацыі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Члены журы не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.

Па выніках адкрытага галасавання членаў журы вызначаюцца пераможцы конкурсу (1-е, 2-е і 3-е месцы па кожнай намінацыі). Журы мае права, акрамя трох асноўных месцаў пераможцаў, прысуджаць ўдзельнікам конкурсу заахвочвальныя прызы.

 

  1. Патрабаванні да прадастаўляемых на конкурс твораў

а). На конкурс прадастаўляюцца новыя, раней нідзе не апублікаваныя творы.

б). Вершаваныя творы: не больш за 5 твораў і аб’ёмам не больш за 5 друкаваных аркушаў фармату А4 (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфта);

в). Проза: не больш за 1-га твора аб’ёмам не болей за 5 друкаваных аркушаў фармату А4 (шрыфт Times New Roman, 14 памер шрыфта);

г). У намінацыі «Песня» конкурсныя работы будуць дэманстравацца і ацэньвацца непасрэдна ў дзень узнагароджання пераможцаў пры праслухванні твораў удзельнікаў конкурсу ў гэтай намінацыі непасрэдна перад працэдурай ўзнагароджання;

д). Работы могуць выдзяляцца на папяровым носьбіце, альбо ў электронным выглядзе на электронны адрас МГА ГА «СПБ» maaspb@tut.by.

 

  1. Падвядзенне вынікаў, ўзнагароджанне:

 Падвядзенне вынікаў конкурсу ў намінацыях «Проза» і «Паэзія» будзе ажыццяўлена журы ў перыяд з 10 студзеня па 01 лютага 2020 года (уключна). Работы пераможцаў будуць размешчаны на сайце МГА ГА «СПБ» і пры невялікім іх аб’ёме –  на літаратурнай старонцы «Сябрына» газеты «Мінская праўда».

Вызначэнне лаўрэатаў конкурсу ў намінацыі «Песня» будзе здзейснена непасрэдна ў дзень узнагароджання пераможцаў пры праслухванні твораў удзельнікаў конкурсу ў гэтай намінацыі перад працэдурай узнагароджання.

Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджваюцца дыпломамі і сувенірамі ад МГА ГА «СПБ».

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Міжнароднай кніжнай выставы.