УВАГА! КОНКУРС

Рэспубліканскі літаратурны конкурсе “Міласэрнасць”

Палажэнне
аб Рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Міласэрнасць”
І. Заснавальнікі конкурсу
Заснавальнікамі творчага конкурсу з’яўляюцца Саюз пісьменнікаў Беларусі, яго Мінскае гарадское аддзяленне і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа
.
ІІ. Мэты і задачы конкурсу
1 Прыцягнуць увагу літаратараў і грамадскасці да гуманітарнай дзейнасці, якую ажыццяўляе Беларусь.
2 Прапаганда працы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, накіраванай на абарону і паляпшэнне жыцця і здароўя людзей, якія апынуліся ў цяжкіх умовах.
3 Услаўленне міласэрнасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу да тых, хто трапіў у складаную сітуацыю.
4 Выяўленне і падтрымка таленавітых аўтараў.
.
ІІІ. Умовы ўдзелу ў конкурсе
1 Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы аўтараў рознага ўзросту, як прафесіяналаў, так і аматараў, на беларускай або рускай мове.
2 Адзін і той жа аўтар можа прадставіць на конкурс творы ў кожнай намінацыі.
.
ІV . Тэматыка твораў можа быць разнастайнай, але адпавядаць мэтам і задачам конкурсу.
.
V . Намінацыі конкурсу
Конкурс праводзіцца на наступных намінацыях:
1 Малая проза (апавяданне, навела, эсэ).
2 Паэзія (верш, балада, паэма).
3 Публіцыстыка (артыкул, нарыс, рэпартаж, інтэрв’ю).
.
VІ. Час правядзення конкурсу
1 Конкурсныя работы прымаюцца на разгляд з 15 ліпеня да 15 кастрычніка 2022 года
2 Урачыстае падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу адбудзецца ў лістападзе 2022 г. у Доме літаратара.
.
VІІ. Прыём і афрамленне конкурсных работ
1 Конкурсныя работы, нбраныя на камп’ютары, прымаюцца Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ па адрасе: 220034, Мінск, вул. Фрунзе, д 5, каб. 308, 309 або па электроннай пошце: mgo-oo-spb@mail.ru (з пазнакай: на конкурс “Міласэрнасць”).
2 Канкурсанты паведамляюць у сваёй заяўцы прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас, кантактны тэлефон.
.
VІІІ. Журы конкурсу
Саюз пісьменнікаў Беларусі і РА “Беларускі Чырвоны Крыж” ствараюць сумеснае журы, якое вызначыць пераможцаў па ўсіх намінацыях конкурсу.
.
ІХ. Заахвочванне лаўрэатаў
1 Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Чырвонага Крыжа, а таксама атрымаюць грашовыя прэміі.
2 Лепшыя работы ўдзельнікаў конкурсу будуць прапанаваны для апублікавання.