УВАГА, КОНКУРС!

                                  УВАГА, КОНКУРС!
РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык» і
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны 80 годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык». Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца аўтары з Беларусі. Узрост не
абмежаваны. На разгляд прымаюцца літаратурныя творы, напісаныя ў жанрах сатыры і гумару, якія не былі раней апублікаваныя і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса сатыры і гумару «Вожык» і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра запрашаюць да ўдзелу!
 рэдакцыя 
                                ПАЛАЖЭННЕ
аб літаратурным конкурсе, прысвечаным 80-годдзю часопіса «Вожык»
рэдакцыя 
Літаратурны конкурс прысвячаецца 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык».
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць 5 прызавых месцаў.
У мэтах прапаганды роднай мовы конкурсныя работы прымаюцца да разгляду на беларускай мове, на якой і выходзіць часопіс «Вожык».
Тэматыка і жанры твораў самыя розныя: гумарэска, байка, пародыя, эпіграма, фельетон, жарт, сатырычная мініяцюра і іншае.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў г. Капыль Мінскай вобласці 5 верасня 2021 года з уручэннем узнагарод. Аўтарам лепшых твораў будзе радстаўлена магчымасць выступіць з імі на свяце.
Творы пераможцаў конкурсу плануецца таксама надрукаваць у часопісе «Вожык».
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», дыпломамі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, памятнымі сувенірамі, падпіскай на часопіс «Вожык».
Конкурс праводзіцца з 1 мая па 1 верасня 2021 года.
Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаюцца на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, д. 19, Рэдакцыя часопіса «Вожык» (e-mail: a-vojik@yandex.by), альбо на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Фрунзе, д. 5, пакой 309, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (e-mail: mgo-oo-spb@mail.ru).
Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, хатні адрас з паштовым індэксам, пашпартныя звесткі, кантактныя тэлефоны, інфармацыю пра сябе (аўтабіяграфію, творчую справаздачу).
рэдакцыя 
Тэлефоны для даведак:
244-92-37 (часопіс «Вожык»),
392-59-06, 392-59-07 (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі).