УВАГА, КОНКУРС!

Рэдакцыя газеты “Літаратура і мастацтва” просіць праінфармаваць сяброў аддзялення аб зацвярджэнні прэмій у 2019 годзе: за найлепшую публікацыю твора прозы на старонках газеты “ЛіМ”; за найлепшую паэтычную публікацыю на старонках газеты “ЛіМ”; за найлепшую літаратурна-крытычную публікацыю.

Прэмія заснаваная рэдакцыяй “ЛіМ” і Выдавецкім домам “Звязда”  дзеля развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзеля павышэння якасці літаратурных і літаратурна-крытычных публікацый на старонках газеты і заахвочвання больш шырокага кола аўтараў да супрацоўніцтва з выданнем. Пераможцы будуць вырашацца шляхам галасавання журы, у складзе якога — праца як супрацоўнікі рэдакцыі “ЛіМ”, Выдавецкага дома “Звязда” і прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі. Перамога ў кожнай з намінацый прадугледжвае дыпломы і матэрыяльнае заахвочванне. Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу мы распавядзём у адным з найбліжэйшых нумароў газеты.

Таксама нагадваем, што цяпер ідзе падпісная кампанія на перыядычныя выданні. Просім нагадаць сябрам аддзялення пра магчымасць выпісаць газету “Літаратура і мастацтва”, адным з сузаснавальнікаў якой выступае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Разглядаючы абласныя пісьменніцкія арганізацыі ў якасці партнёраў, просім падтрымаць газету “Літаратура і мастацтва” ў тым ліку і дзеля больш  шчыльнай сувязі з творчымі суполкамі і больш шырокага інфармавання аб творчым жыцці ў рэгіёнах.

 

Галоўны рэдактар газеты

“Літаратура і мастацтва”                                       Л. І. Цімошык

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.


Fatal error: Uncaught exception 'wfWAFStorageFileException' with message 'Unable to verify temporary file contents for atomic writing.' in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:46 Stack trace: #0 /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(567): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/home/maaspbby/...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig() #2 {main} thrown in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 46