Ушанаванне памяці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў

Ушанаванне памяці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў

       6 мая 2022 г. адбылося ўскладанне кветак да магіл славутых літаратараў, якія спазналі гады ліхалецця падчас Вялікай Айчыннай вайны. 
       Мемарыяльная цырымонія прайшла на Ўсходніх могілках Мінска і з’явілася працягам рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Мерапрыемства зладзілі грамадскае аб’яднанне  «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. На цырымонію былі запрошаны і члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ. 
       Намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота, намеснік дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова адрасавалі  словы ўдзячнасці ад нашчадкаў народным пісьменнікам Беларусі Івану Шамякіну, Івану Мележу, Васілю Быкаву, народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову.  
       Удзельнікі паходу вучоны сакратар музея Наталля Калядчык і пісьменнікі-сучаснікі Уладзімір Мазго, Таццяна Каленік, Лізавета Палеес і іншыя ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць пісьменнікаў-франтавікоў.
а
  
а
Фота прадстаўлена супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
ПРЭС-СЛУЖБА МАА СПБ