Умовы для творчасцi

Высветліць, што сёння хвалюе творчых работнікаў, — такой была мэта сустрэчы старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі творчых саюзаў Міншчыны.

Шматжанравая літаратура, мастацкія творы сусветнага ўзроўню, багатыя музычныя і тэатральныя традыцыі, адметныя архітэктурныя ансамблі — гэта візітка Міншчыны. Прычым шматвекавая культурная скарбонка рэгіёна працягвае папаўняцца, пастаянна з’яўляюцца ўсё новыя ідэі і праекты, для паспяховай рэалізацыі якіх часам неабходна падтрымка. Арганізацыя пленэраў і выстаў, мастацкае афармленне населеных пунктаў, кнігавыдавецкія планы, дапамога тэатрам, набыццё інструментаў для музычных школ — гаворка на гэтыя і іншыя тэмы ішла падчас сустрэчы ў аблвыканкаме. Пры гэтым Сямён Шапіра зазначыў: своеасаблівыя нарады з прадстаўнікамі творчых саюзаў вобласці будуць праводзіцца рэгулярна.

http://mpravda.by/materialy/item/2846-umovy-dlya-tvorchastsi.html