У жыцці патрэбна ўсё паспець…

DSCN5647Канікулы – пара адпачынку для школьнікаў. Шмат чаго можна паспець зрабіць за летнія цудоўныя месяцы. Вось і ўдзельнікі літаратурнага клуба «Ізяслаўцы», які створаны пры Заслаўскай гімназіі, не марнуюць час: яны паспяваюць не толькі адпачыць на рэчцы, возеры, у бабулі з дзядулем, але і заняцца любімай справай – творчасцю. 7 ліпеня ўдзельнікі клуба Скальская Ліза, Валовіч Кацярына і Жыдовіч Яўгенія разам са старшынёй клуба «Ізяслаўцы» паэткай Святланай Быкавай прысутнічалі на занятках паэтычнага аддзялення вочна-завочнай школы для моладзі «Са-Творчасць». DSCN4273Шмат чаго новага і карыснага яны пачулі ад настаўнікаў школы – Ірыны Аляксандраўны Карнаухавай, Таццяны Мікалаеўны Якаўлевіч і Бажэны Юр’еўны Ганушкінай, а таксама атрымалі творчае дамашняе заданне. Нават па дарозе дадому, у электрычцы, яны ўвесь час з азартам гулялі ў «Рыфмы», падбіраючы рыфмы да слоў.

DSCN5632

На мінулым тыдні жыццё ўдзельнікаў клуба «Ізяслаўцы» ўзбагацілася яшчэ адным мерапрыемствам: загадчыца Заслаўскай дзіцячай бібліятэкі Грыгор’ева Наталля Віктараўна запрасіла маладых паэтаў – удзельнікаў клуба — паказаць свае таленты перад вучнямі Заслаўскай сярэдняй школы №2. Падчас правядзення сустрэчы Святлана Быкава спачатку расказала прысутным аб клубе, яго ўдзельніках, здабытках і планах. Потым яна прадставіла ўсім юных творцаў –  Здор Варвару, Скальскую Лізавету і Курныш Віку, якія з задавальненнем чыталі свае вершы для ўдзельнікаў мерапрыемства.DSCN4276

Напрыканцы сустрэчы Святлана Быкава прачытала прысутным свае вершы для дзяцей, загадала ім шмат загадак, заахвочваючы самых актыўных прызамі – кніжкамі асабістых казак «О чём молчат Утёсы».

Канікулы толькі пачаліся, наперадзе яшчэ шмат часу, які «ізяслаўцы» абавязкова правядуць з карысцю для сябе, каб не толькі адпачыць, але і ўзбагаціць свае веды і творчыя здабыткі.

комментария 2

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.

  • Святлана Быкава, Ссылка

    Бажэна, дзякуй за размяшчэнне артыкула! З нашай дапамогай «Ізяслаўцы! абавязкова ўсё паспеюць!)))