У Стоўбцах ушанавалі памяць пра Якуба Коласа

3-га лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

З гэтай нагоды ў Стоўбцах — на малой радзіме песняра — на цэнтральнай плошчы горада быў адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры. Сродкі на яго выраб збіралі райвыканкам, мясцовыя прадпрыемствы, прадпрымальнікі і грамадскасць. Аўтар кампазіцыі – вядомы беларускі скульптар Іван Міско.

Удзел у адкрыцці помніка і святочных мерапрыемствах з гэтай нагоды прынялі і прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку, старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч, першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос.

 

Прэс-служба МАА СПБ