У скарбонку Года гістарычнай памяці

У першай палове лістапада бягучага года ўбачылі свет новыя кнігі вядомага даследчыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, кандыдата гістарычных навук, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыса Далгатовіча.

У выдавецтве «Беларусь» у серыі «Гісторыі для школьнікаў» выдадзена кніга «Едут, едут по Берлину наши земляки! : белорусы в боях за Берлин». На старонках выдання аўтар распавядае, як падчас Берлінскай стратэгічнай аперацыі праявілі сябе беларусы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На аснове біяграфічных звестак нашых землякоў адноўлена карціна апошняй бітвы Вялікай Айчыннай вайны. Кніга стала дзясятым літаратурным набыткам пісьменніка ў гэтай серыі.

Таксама ў суаўтарстве з вядомымі навукоўцамі-гісторыкамі ў Выдавецкім цэнтры БДУ выдадзена даследванне: «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)». Тыраж кнігі склаў больш за 114000 экземпляраў.

Абедзве кнігі стануць добрымі дапаможнікамі ў вывучэнні сусветнай і айчыннай гісторыі.

 

Прэс-служба МАА СПБ