У пісьменніка з Валожыншчыны Аляксандра Грынкіна – 75-гадовы юбілей!
Share the post "У пісьменніка з Валожыншчыны Аляксандра Грынкіна – 75-гадовы юбілей!"
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе Грынкіна Аляксандра Пятровіча з 75-гадовым юбілеем!
Пісьменнік плённа сумяшчае фермерскую справу з літаратурнай творчасцю. Яго пяру належаць зборнікі вершаў «Продолжение», «Зёрна» і шэраг іншых твораў.
Жадаем нашаму літаратару моцнага здароўя, працоўнага і творчага натхнення, дабрабыту!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос