У паэта Рагнеда Малахоўскага – юбілей!
Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна віншуюць з 40-годдзем паэта Рагнеда Малахоўскага!
Яго паэтычная лірыка добра вядома аматарам рыфмаванага мастацкага слова, чытачам чапісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Рагнед Малахоўскі з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Беражніца”, “У дзённай мітусні”, “Жыві!”. Яго вершы на роднай мове закранаюць блізкія ўсім тэмы любові да радзімы, кахання, творчасці, чалавечай душы.
Рагнед Юр’евіч з’яўляецца лаўрэатам Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры і Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу імя Міколы Мятліцкага.
Калегі па пяру жадаюць юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, творчага настрою. Няхай натхненне дапамагае ствараць літаратурныя шэдэўры!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос