У “Нацыянальнай літаратурнай прэміі” з’явіўся свой сайт
Напярэдадні абвяшчэння імён пераможцаў 2 верасня ў Нацыянальнай літаратурнай прэміі з’явіўся свой сайт.
Нагадаем, што папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы. Яго заснавальнікамі былі міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе.
Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства».