У казачным свеце Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

26 студзеня ў сталічнай кнігарні “Светач” адбылася творчая сустрэча з дзіцячай пісьменніцай-казачніцай, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. Яна прэзентавала многія свае кнігі, сярод якіх “Сакрэты аднаго каралеўства”, “Казкі сівой даўніны”, “Вухуцік і яго таямніца”, “Загадка прынцэсы Агнэсы”.

На сустрэчы прысутнічалі вучні і настаўнікі СШ №44 і СШ №19 г. Мінска, прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай і па-сапраўднаму казачнай атмасферы.

     

Прэс-служба МАА СПБ