У Галіны Мароз – юбілей!
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Галіну Сяргееўну Мароз з адметнай жыццёвай датай – 65-гадовым юбілеем. Яна вядомая на Лагойшчыне паэтэса і аўтар-выканаўца песень. А яшчэ яна актыўны папулярызатар беларускага літаратурнага слова ў далёкім замежжы.
Галіна Сяргееўна з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў “Жыццёвыя віражы”, “Голас майго краю”, “Душэўная скарбонка”, “Праз восеньскі ажур”, “Калі бярэшся за пяро”, “Абярэг” і іншых.
Жадаем Галіне Мароз моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос