У Дзень Перамогі ў адзіным страі

9 мая літаратары Міншчыны прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос у складзе дэлегацыі ад грамадскасці вобласці ўсклаў кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Пасля адбылася яшчэ адна адметная падзея. Леанід Міхайлавіч падарыў хатынскаму музею калектыўны зборнік “Званоў перазвон”, які быў складзены з твораў пісьменнікаў аддзялення, прысвечаных Хатыні і іншым спаленым вёскам Міншчыны. Падарунак прыняў намеснік дырэктара мемарыяльнага кмплекса Дзмітрый Вільтоўскі. Сімвалічна, што гэта адбылося ў зале, змест якой расказвае пра генацыд беларускага народа праз дасягненні айчыннай літаратуры і мастацтва.

Прэс-служба МАА СПБ