Ты ў сэрцы маім, Беларусь!
Пад такой назвай 9 чэрвеня адбыўся літаратурна-музычны вечар паэтэсы з Дзяржынску Людмілы Круглік у вайсковай часці 1463. Пісьменніца чытала ваенаслужачым пранікнёныя вершы пра любоў да Радзімы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Музычную частку сустрэчы склалі песні на словы Людмілы Уладзіміраўны ў выкананні кампазітара Тамары Кашчэвай. Асабліва ўразілі гледачоў творы «Званы Хатыні», «Вайны нам не трэба», «Дарагая Беларусь».
Мерапрыемства скончылася на высокай лірычна-патрыятычнай ноце.
Прэс-служба МАА СПБ