Творчыя сустрэчы ў Асіповічах

16 студзеня 2019 года ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага Дома Творчасці адбылася творчая сустрэча настаўнікаў – членаў ветэранскай арганізацыі Асіповіцкага раёна з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлей Багдановіч.

Сустрэча была прысвечана прайшоўшым навагоднім святам і называлася “Калядныя сустрэчы”. Прысутныя з асалодай слухалі вершы і песні таленавітай пісьменніцы, а напрыканцы выказалі ёй сваю ўдзячнасць і жаданне зноў сустрэцца з ёй.


17 студзеня 2019 года Лёля Багдановіч сустрэлася са сваімі самымі маленькімі слухачамі і чытачамі – дзеткамі дзіцячага садка №8 горада Асіповічы.  Сустрэча насіла назву “Размаўляем па-беларуску”. Выхаванцы груп “Елачка” і “Зорачка” слухалі вершы вядомай госці на беларускай мове, яе казкі-аўдыёзапісы, якія амаль штодня гучаць на радыё “Мінская хваля” у перадачы “Бабуліна казка” у выкананні дырэктара радыё Тамары Вятскай.

Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі