Творчая сустрэча ў Міханавічах

Напярэдадні ў Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы (а.г.Міханавічы) адбылася вельмі цікавая сустрэча. Творчыя людзі – паэты і пісьменнікі з трох раёнаў Мінскай вобласці сустрэліся, каб пазнаёміцца, расказаць пра сябе, пачытаць свае вершы і паспяваць.

Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі таксама не засталіся ў баку ад такога знакавага мерапрыемства. На сустрэчы прысутнічалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” Святлана Быкава і яе намесніца – паэтэса і перакладчыца Марыя Кобец.

Ва ўтульным памяшканні за кубкам гарбаты сабраліся супрацоўнікі раённых бібліятэк, пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення і прыхільнікі паэзіі з трох раёнаў. Перад прысутнымі выступалі: гаспадыня мерапрыемства, загадчык Мінскай РЦБ Аксана Пунінская, загадчык Дзяржынскай РЦБ Валянціна Клімовіч, загадчык Уздзенскай РЦБ Аксана Драчан, загадчык Заслаўскай ГБ Жана Салаўёва

Парадавалі сваімі вершамі і песнямі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі   Уладзімір Цанунін, Рэгіна Рэўтовіч, Людміла Круглік, Віктар Сабалеўскі, Галіна Нічыпаровіч, Дзмітрый Вінаградаў, Таццяна Цехнебедзіна. Сябры літаратурных аб’яднанняў “Выток”(Дзяржынскі раён), “Натхненне” (Уздзенскі раён) і “Сугучча” (Мінскі раён)  таксама з задавальненнем чыталі асабістыя вершы і спявалі. Напрыканцы сустрэчы загадчыкі бібліятэк атрымалі падарункі: кнігі ад тых аўтараў, якія спрычыніліся да мерапрыемства.

 

Прэс-служба МАА ГА СПБ