Творчыя сустрэчы ў Асіповічах
25.01.2019
каментарыі (0)
Сустрэча была прысвечана прайшоўшым навагоднім святам і называлася «Калядныя сустрэчы». Прысутныя з асалодай слухалі вершы і песні таленавітай пісьменніцы, а напрыканцы выказалі ёй сваю ўдзячнасць і жаданне зноў сустрэцца з ёй.
17 студзеня 2019 года Лёля Багдановіч сустрэлася са сваімі самымі маленькімі слухачамі і чытачамі – дзеткамі дзіцячага садка №8 горада Асіповічы. Сустрэча насіла назву “Размаўляем па-беларуску”. Выхаванцы груп «Елачка» і «Зорачка» слухалі вершы вядомай госці на беларускай мове, яе казкі-аўдыёзапісы, якія амаль штодня гучаць на радыё “Мінская хваля” у перадачы “Бабуліна казка” у выкананні дырэктара радыё Тамары Вятскай.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Няма каментарыяў