Творчыя стасункі пісьменнікаў і ваеннаслужачых Міншчыны

    Дзіцячы садок, школа, армія… Названыя ўстановы розныя, але іх абагульняе адна мэта: выхаваць сумленных, адказных грамадзян сваёй Радзімы. Вельмі добра, што і ў арміі, акрамя выканання асноўных задач, якія стаяць перад ёй, прадаўжаецца культурна-духоўнае выхаванне маладых людзей, будучых абаронцаў Айчыны. Вядома, што сучасныя пісьменнікі таксама ўносяць значны ўклад у гэту важную справу.

Па запрашэнню кіраўніцтва адной з вайсковых частак і Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі 14 лютага г.г. адбылася сустрэча ваеннаслужачых з паэтэсай Святланай Быкавай. Маладыя людзі змаглі далучыцца да ўзнёслага паэтычнага слова: яны з цікавасцю слухалі патрыятычныя, грамадзянскія, пейзажныя, філасофскія вершы, а напрыканцы – і вершы любоўнай тэматыкі, бо сустрэча адбывалася менавіта ў Дзень святога Валянціна.

У канцы сустрэчы старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” зрабіла ваеннаслужачым падарунак – калектыўны літаратурны зборнік аддзялення “Радзіма. Адзінаства. Перамога”, які быў выдадзены да свята Вялікай Перамогі і ўключае творы 35-ці пісьменнікаў Міншчыны.

Кіраўніцтва вайсковай часткі падзяквала Святлану Быкаву за выступленне і выказала надзею, што творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прадоўжацца на карысць ваеннаслужачым і надалей.                                                        Прэс-Цэнтр МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.