Творчы жэмчуг Людмілы Круглік

Філасофія жыцця. Не навуковая, а звычайная жыццёвая філасофія. Данесеная да чытача ў паэтычнай форме. Бадай, гэтымі словамі я магла б коратка ахарактарызаваць новую кнігу вершаў паэтэсы з Дзяржынска Людмілы Круглік “Жизнь рассыпала лет жемчуга”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Людміла Уладзіміраўна піша вершы і на беларускай, і на рускай мовах. Малая радзіма, дзяцінства, прырода, пачуцці… У яе творах – усё тое, што блізка чалавеку, усё тое, што складае аснову яго жыцця. Напрыклад, у мінулым годзе ў пісьменніцы выйшаў зборнік на беларускай мове “Басанож па роснай траве”.
Але кніга “Жизнь рассыпала лет жемчуга”, на мой погдяд, адрозніваецца падборам вершаў не столькі апісальнага характару, колькі філасофскага накірунку. І хоць паэзіі ўласціва спыніць імгненне вобразнасцю перададзенай з’явы, яна таксама можа ствараць яскравыя вобразы з высокадухоўным сэнсам. Чытач не проста захапляецца прыгожымі апісаннямі, але і абавязкова спыняецца, каб паразважаць над тымі ці іншымі паэтычнымі думкамі аўтара. Ці не пераклікаюцца яны з яго жыццёвым вопытам і светапоглядам?
Праз новыя вершы Людмілы Уладзіміраўны нібыта праходзіць увесь яе багаты жыццёвы вопыт, яе асабістае асэнсаванне чалавечых адносін і пачуццяў, веры ў Бога, вечных пытанняў вайны і міру, таму і атрымаўся зборнік вершаў такім філасофскім.
Нават лірычныя пачуцці кахання і сямейных адносін, напрыклад, у вершы “Сезон дождей”, заклікаюць да разважанняў:

“Сезон дождей у нас с тобой,
И в дом пробралась стужа,
Чтоб хороводить над судьбой.
Очаг, остывший ужин.

Сезон дождей. День ото дня
Гоняет осень листья.
Но тлеет искорка огня,
Теплом наполнив мысли.

И кажется, возможно всё…
И ждут нас перемены.
Надежда веру принесёт.
Давай откроем двери”.

А вось верш “Танцы”, які таксама прапануе падумаць над жыццём:

“Наша жизнь – сплошные танцы
На паркете и на льду.

Детство лихо пляшет польку
В травах летних на лугу,
И ласкает зелень шёлка
След ноги на берегу.
Юность ищет в танго страсти
И объятий сладкий стон.

Жизнь уселась в карусели.
И средь суетных забот
Лунный свет у колыбели
Приглашает на фокстрот.
…”

Вельмі вобразна параўнала Людміла Круглік наша жыццё з танцамі, кожнаму жыццёваму перыяду надаўшы характар розных танцавальных стыляў. Гэта сведчыць аб тым, як шмат разважае паэтэса, пра шматлікія абставіны, у якіх можа апынуцца чалавек ў сучасным свеце.
Не бяруся судзіць аб правілах вершаскладання ў зборніку “Жизнь рассыпала лет жемчуга”, бо кожны аўтар мае права на асабістую форму падачы думак. Але калі разважаеш над тым, чаму адны творы чапляюць, а іншыя здаюцца нецікавымі і надуманнымі, безжыццёвымі, то разумееш, што справа ў выразнасці сродкаў мовы. Людміла Уладзіміраўна вельмі добра выкарыстоўвае эпітэты, метафары і параўнанні, а менавіта яны здольныя пераўтварыць звычайныя словы ў паэзію. Як, напрыклад, у яе вершы “Жемчуга”:

“Жизнь рассыпала лет жемчуга
По тропинкам хрупкой души,
Где капель, звездопад и снега,
Лист цветной на тропе дрожит.

Там раздумья подводят итог
Всех поступков суетных лет,
Возвращая года на порог,
Где остался мой первый след”.

Закончыць хачу вершам пра маці. Паэтэса змагла да гэтай вечнай тэмы знайсці незвычайны падыход. Верш называецца “Верлибр”:

“Из прошлых лет
по памяти моей
пишу портрет твой,
самая родная…
Улыбку и глаза,
и волосы льняные…
Не ошибиться б…
небо, помоги!

Невидимою кистью,
стирая грусть души,
через границы дней
рисует память твой портрет
сегодня, Мама”.

Упэўнена, што новы зборнік вершаў Людмілы Круглік абавязкова знойдзе не толькі свайго чытача, але і сапраўднага прыхільніка творчасці паэтэсы.

Нэлі МЕЛЬНІЧЭНКА