Творчы вечар Таццяны Цвірко сабраў землякоў

 

У Клецкім раённым цэнтры культуры прайшоў творчы вечар з таленавітым паэтам, празаікам, паэтам-песеннікам, перакладчыкам Таццянай Цвірко. Яе імя знаёма не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі.

Падзяліць радасць падзеі прыйшлі прыхільнікі творчасці зямлячкі.

Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з яе творчымі старонкамі жыцця, у якім шмат дасягненняў і перамог.

Госці мерапрыемства падарылі гераіні свята і ўсім глядачам свае паэтычныя і музычныя выступленні. У адрас Таццяны прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці за яе талент і дабрыню душы.

Ірына ЖДАНКО,  “Да новых перамог”