Творчая сустрэча ў “Зубраня”
У Нацыянальным дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры “Зубраня” адбылася сустрэча адпачываючых школьнікаў з лаўрэатам рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, паэтам з Мядзела Аляксандрам Быкавым. Аўтар чытаў свае вершы, дзяліўся думкамі пра літаратурную творчасць, расказваў пра ўласны творчы шлях у якасці журналіста і пісьменніка, адказваў на шматлікія пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Прэс-служба МАА СПБ