Сваю творчасць падарылі вяскоўцам   

SAMSUNG DIGITAL CAMERA25 мая ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК выступілі са сваімі паэтычнымі і песеннымі творамі перад сталымі і юнымі жыхарамі вёскі Пугачы.

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Нягледзечы на прахалоду ў зале мясцовага СДК, сардэчнай цеплнёй  і шчырасцю веяла ад гэтай сустрэчы. Менавіта такія пачуцці ўклалі ў свае вершы Марыя Шакун, Валянціна Гіруць-Русакевіч (абедзьве члены Саюза пісьменнікаў Беларусі), Надзея Агіевіч, а Станіслаў Пупко, Людміла Краснадубская, Дзмітрый Завацкі — ва ўласныя  песні. Гарачымі апладысментамі аддзячылі вяскоўцы сваёй таленавітай зямлячцы Наталлі Жызнеўскай за напісаныя сэрцам паэтычныя творы і цудоўнае выкананне песні; іскрамётным жартам, артыстызму і звонкаму голасу Галіны Філяноўскай.

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Сардэчныя ўдзячныя словы і запрашэнні на новыя сустрэчы выказала  рунеўцам, пры дружнай падтрымцы залы,  дырэктар Пугачоўскага СДК Марына Цішэвіч.

SAMSUNG DIGITAL CAMERA