Сустрэча з вучнямі ваенна-патрыятычных класаў

У сталічнай сярэдняй школе №110 імя І.М. Зубачова ў рамках дыялогавай пляцоўкі на тэму “Дзецям аб Вялікай Айчынай вайне” выступіў старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос. Выступленне было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі вучні ваенна-патрыятычных класаў. Леанід Міхайловіч чытаў вершы ваеннай тэматыкі, расказваў пра сваю службу на граніцы, адказваў на пытанні школьнікаў. У сваю чаргу некаторыя з іх расказалі пра ваенны лёс сваіх прадзедаў. Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Напрыканцы яе пісьменнік аставіў у падарунак школьнай бібліятэцы свае кнігі.

Прэс-служба МАА СПБ