Сустрэча з пісьменнікам А. Жураўлёвым

У рамках Года малой радзімы ва ўстанове адукацыі Вішнеўская яслі-сад-сярэдняя школа адбылася сустрэча са знакамітым земляком  пісьменнікам Аркадзем Жураўлёвым.
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялога, навучэнцы задавалі шматлікія пытанні.

Аркадзь Трафімавіч расказаў  вучням пра сябе:
аб тым як вучыўся ў школе, пра сваіх настаўнікаў. Расказваў пісьменнік і  пра сваё дзяцінства, і пра школьнае сяброўства, і пра вучобу, а таксама пра навучанне на факультэце журналістыкі ў Белдзяржуніверсітэце, і аб тым, як стаў пісьменнікам.
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для ўдзельнікаў імпрэзы і шаноўнага госця невялікі канцэрт.
А напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі аўтограф ад пісьменніка.

Прэс-служба МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.