Сустрэча з Ніянай Загарэўскай
20 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна адбылася сустрэча выхаванцаў летняга лагера Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа з паэтэсай Ніянай Загарэўскай.
Ніяна Альбертаўна чытала юным прыхільнікам літаратуры свае вершы, адказвала на шматлікія пытанні. Мерапрыемства прайшло ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Прэс-служба МАА СПБ