СУСТРЭЧА Ў «ЛЯСНЫМ ГАРАДКУ»

З’язджаючы з распаленай трасы, якая дыхае летняй спёкай, у прыгожы сасновы лес, апынаешся нібы ў казцы: срабрысты мох, карабельныя хвоі, бруснічнік з яркімі ягадамі, прахалода і цудоўнае паветра. А далей па лясной дарожцы — проста ў вароты аздараўленчага летніка «Лясны гарадок», які размяшчаецца ў Маладзечанскім раёне. Тут адпачывае апошняя змена дзетак з Мінска і Мінскага раёна. На некалькіх пляцоўках рознаўзроставыя атрады былі вельмі занятымі — гульнямі, чытаннем, абмеркаваннем чагосьці.

??????????????????????? Дзіцячых пісьменнікаў, якія прыехалі ў Мінскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дырэктар лагера праводзіў у вялікую залу, які хутка стаў напаўняцца гучнымі дзіцячымі галасамі. Так пачалася прэзентацыя новых зборнікаў для дзяцей у межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай». Намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ — Ірына Карнаухава — прадставіла сваіх калегаў: Віктара Кажуру і Уладзіміра Цануніна з Вілейкі. Складана прыцягнуць увагу «публіку» ад 7 да 14 гадоў, але гасцям гэта ўдалося, бо ў кожнага з іх вялікі педагагічны вопыт. Гучалі вершы пра прыгажосць беларускага краю, любоў да малой радзімы, вершы-замалёўкі, апавяданні-разважанні, пазнавальныя вершы і інш.

Ірына Карнаухава для кожнай узроставай групы змагла знайсці нешта цікавае, па-акцёрску чытаючы свае вершы і апавяданні з новай серыі «Паласатых», «Плямістых» і «Аранжавых» гісторый.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Віктар Кажура маментальна авалодаў увагай аўдыторыі, раздаўшы напісаныя вершы са зборніка «Вясёлкавыя вершы», а потым стаў загадваць вершаваныя загадкі, якія так любяць дзеці. І як выдатна, што не толькі вершы дзядулі Віці з новага зборніка «Азбука ў вершах і малюнках» прачытала маленькая ўнучка Ангеліна, але і свае ўласныя маленькія шэдэўры, якія хутка можна будзе ўбачыць у дзіцячым часопісе «Рюкзачишка»!

А Уладзімір Цанунін адразу заваяваў залу выкананнем аўтарскіх песень пад уласны гітарны акампанемент. Колькі цікавых пачутых гісторый было пакладзена ім на чатырохрадковыя гумарыстычныя вершы, прачытаныя дзецям!

І, ужо па традыцыі, дзіцячыя пісьменнікі перадалі ў падарунак дзіцячыя выданні — не толькі свае, але і народнага клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны «Жывіца». Завяршылася сустрэча не толькі бурнымі авацыямі і словамі падзякі, але і адказамі на пытанні і раздачай аўтографаў юным чытачам. Развітваючыся, слухачы запрасілі дзіцячых пісьменнікаў у госці яшчэ раз.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Як выдатна, што з’явілася такая акцыя — «Лета з добрай кнігай», калі дзеці могуць пагутарыць з аўтарамі не толькі праз кнігу!

                                                                     Іна Кузіна