Сустрэча ў Асіповічах

Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, ураджэнкай Асіповіччыны Лёляй Уладзіміраўнай Багдановіч  прайшла напярэдадні ў літаратурнай гасцёўні сярэдняй школы №1 г.Асіповічы. На чарговую сустрэчу з землякамі руплівая творца на ніве літаратуры на гэты раз завітала да вучняў пятых і шостых класаў дзяржаўнай установы адукацыі. Вершы, казкі, песні і нават відэаролік, падрыхтаваны па творчасці вядомай зямлячкі, з цікавасцю ўспрымалі не толькі вучні школы , але і педагогі. З пачуццём асабліва трапяткой  любові  распавяла прысутным пісьменніца  пра сваю малую радзіму – вёску Градзянка, Асіповічскага раёна, шчыра падзялілася ўспамінамі пра дзіцячыя гады, пазнаёміла з асноўнымі вехамі сваёй творчай дзейнасці. Асаблівую цікавасць у дзяцей і падлеткаў выклікалі аўдыёзапісы казак пісьменніцы ў мастацкім выкананні Тамары Рыгораўны Вятскай. Не засталіся без належнай увагі і  аўтарскія песні Л.Багдановіч. Па-сямейнаму цёпла і ўтульна неўпрыкмет прайшоў час. Настаўнікі і вучні падзякавалі Лёлю Багдановіч за цікавую сустрэчу і выказалі спадзяванне на чарговую.

Прэс-служба Мінскага АА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.