Старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос абраны ў склад праўлення рэгіянальнага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”


У пачатку лістапада адбылася 7-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя Мінскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”. Па запрашэнні кіраўніцтва арганізацыі ўдзел у ёй прыняў і старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі.

     

На мерапрыемстве шмат гаварылася пра ролю міратворчасці ў жыцці грамадства і грамадзянскай адказнасці за лёс міру ў краіне і свеце ўвогуле. Адзначалася вага ў гэтай справе слова, у тым ліку літаратурнага. Таму, па прапанове кіраўніка абласной структуры Беларускага фонда міру Алега Матусевіча, у склад праўлення Мінскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” абраны старшыня абласнога падраздзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос.

 

Прэс-служба МАА СПБ