Сл. В.Гіруць-Русакевіч, муз. Я.Ксяневіч. Я кахаю цябе

Валянціна Гіруць-Русакевіч (нар. у 1953 годзе) — выдатная беларуская паэтэса. Друкавацца пачала яшчэ васьмікласніцай у ашмянскай раённай газеце. У розныя гады працавала карэспандэнтам, карэктарам, загадчыкам аддзела інфармацыі Валожынскага райвыканкама. Многа гадоў прысвяціла рабоце з маладымі літаратарамі ў народным літаратурна-мастацкім аб’яднанні «Рунь» Валожынскага РЦК. Член СП Беларусі. Аўтар зборнікаў «Я адкрываю вам душу», «Пад зоркаю лёсу», «Мовай сэрца».

Вершы — Валянціна Гіруць-Русакевіч, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Я табе нічым не абавязана,

Апрача кахання

Юнага, што не заўсёды звязвае,

А бывае найчасцей растайным…

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя любові,

Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны

Першаму табе тры тыя словы…

Прыпеў:

Я кахаю цябе. Кольці часу, здаецца,

Адляцела, сплыло хуткаплыннай ракой,

А у шчасці й журбе юнай ласкаю сэрца

Цеплыня ахіне — я кахаю цябе…

Куплет 2:

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя ўспамінаў,

І яны прыходзяць, незаўважныя

Для старонніх, як і быць павінна.

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя любові,

Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны

Першаму табе тры тыя словы…

Прыпеў.

Яўген Ксяневіч

Крыніца: Звязда

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.