Што значыць літаратура ў дзённай мітусні?
На гэта і іншыя пытанні вучням старэйшых класаў Любаньскай сярэдняй школы №3 імя Г.Л. Сячко адказвалі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і Рагнед Малахоўскі. Сустрэча адбылася па запрашэнні навучальнай установы і праходзіла ў школьным літаратурным музеі. Ён быў створаны ў 2022 годзе і прысвечаны вядомым літаратарам – ураджэнцам Любаньшчыны. Сярод якіх – знакаміты краязнаўца ХІХ стагоддзя Уладзіслаў Сыракомля, наш сучаснік, вядомы дзіцячы пісьменнік Іван Муравейка і іншыя.
У зале гучалі вершы на патрыятычную тэматыку, аб любові да роднага краю, лірычныя радкі. Адметна, што ўдзел у сустрэчы з дэкламацыяй сваіх вершаў прыняў пачынаючы паэт, вучань 8-га класа Данііл Вілента. Сустрэча праходзіла ў цёплай добразычлівай атмасферы. А закончылася яна дарэннем гасцямі навучальнай установе сваіх кніг і кніг калег – пісьменнікаў Міншчыны.
Прэс-служба МАА СПБ