Шлях да прызнання

Шлях да прызнання

Валянціне Шытыка ўручаны білет нумар 850 члена Саюза пісьменнікаў Беларусі

 калегу з уступленнем у Саюз пісьменнікаў.
На чарговае пасяджэнне сябры Уздзенскага літаратурнага аб’яднання “Нёманец” ішлі з асаблівым настроем. Па-першае, даўнавата не збіраліся ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, а па-другое, нагода была надзвычай цікавая – павіншаваць калегу з уступленнем у Саюз пісьменнікаў.
калегу з уступленнем у Саюз пісьменнікаў.
      Літаратурная гасцёўня цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса зноў напоўнілася ўсмешкамі, якія не здолелі скрыць нават маскі, радасцю ад чарговай порцыі пазітыўнага настрою. У цэнтры ўвагі, зразумела, была сама Валянціна Мікалаеўна. Увогуле чалавек эмацыянальны, аптымістычны, у гэты дзень яна тым больш адчувала сябе шчаслівай.
       Уступам да сустрэчы сталі звесткі з біяграфіі і творчага жыцця, а крыху пазней і слайд-фільм пра тое ж, падрыхтаваныя бібліятэкарамі. І вось наступае ўрачысты момант: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава ўручае віноўніцы ўрачыстасці білет сябра творчай суполкі пад нумарам 850 і значок Саюза.
       — Як толькі пазнаёмілася з творамі Валянціны Мікалаеўны, — адзначыла Святлана Анатольеўна, — адразу ж адчула прыгажосць яе душы, тонкае разуменне аўтарам настрояў, пачуццяў людзей, уменне прыгожа, захапляюча перадаваць гэта на паперы. Упэўнена, багаты творчы патэнцыял пісьменніцы яшчэ доўга будзе служыць землякам, усім чытачам.
 
       Цёплыя словы віншаванняў прагучалі з вуснаў дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Аксаны Драчан, кіраўніка літаб’яднання “Нёманец” Віктара Сабалеўскага, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі Вольгі Русак, членаў Саюза пісьменнікаў Галіны Нічыпаровіч, Таццяны Цехнебедзінай, сяброў з літаб’яднання і бібліятэкі.
       Цікавым было і выступленне Валянціны Мікалаеўны. Творчая інтэлігенцыя Уздзеншчыны ведае яе як педагога з больш як пяцідзесяцігадовым стажам, удзельніцу клуба “Залаты ўзрост” і народнага хору ветэранаў “Надзея”, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. А тут некаторыя ўпершыню даведаліся, што пасля школы дзяўчына з расійскай глыбінкі паступала ў медвучылішча і толькі выпадковасць прывяла яе ў педагогігу. Што па агульнапрынятых праграмах выкладала яна ў пачатковых класах, курс гісторыі, а вось па прадмету “Сусветная культура” распрацавала ўласную праграму, якую зацвердзіла Міністэрства адукацыі. Што і ў веr камп’ютарных тэхналогій В. Шытыка стварае свае творы звычайнай ручкай на паперы (“Так я бліжэй адчуваю, перажываю тое, пра што пішу, усё гэта нібы праходзіць праз мяне”), па некалькі разоў адпраўляючы ў сметніцу і перапісваючы асобныя радкі, старонкі, раздзелы. Раман-трылогія “Мужчины её жизни” у такім рукапісным, а затым і машынапісным варыянце уяўляў сабой ладную кіпу паперы!
       У якасці падарункаў атрымала Валянціна Мікалаеўна ручкі і блакноты (каб больш пісалася!), кнігі і паштоўкі сяброўска-творчай вытворчасці, песні і шыкоўны рыбны пірог ад Ніны Лятун, пажаданні плёну ва ўсіх справах і здароўя. А завяршылася сустрэча традыцыйным сумесным выкананнем песні “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались.
       Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пісьменніка, краязнаўцы, даўняга сябра літаратараў раёна Уладзіміра Мікалаевіча Кісялёва і калегі з Валожына Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч, якіх не стала напярэдадні сустрэчы.
Узда. Віктар Сабалеўскі