Са святам, мілыя жанчыны!

МИЛЫМ ЖЕНЩИНАМ!

Любимые женщины, самые-самые,
Веселые, строгие, добрые наши.
И милые девушки, нежные мамы:
Татьяны, Ирины, Ани, Наташи.

Наверное, было б немного печально,
Без Ваших улыбок и ласковых взглядов.
В которых – надежда с любовью и… тайна,
Ведь это мужчинам от Бога награда!

Так будьте ж любимы всегда и желанны,
Как Феи – нежны, как Мадонны – красивы!
И пусть от любви раскрываются тайны,
В глазах и сердцах от признаний счастливых!

И с Праздником Вас, дорогие Мадонны!
Красивые девушки, нежные мамы.
Так будьте ж красивы до 100 и влюблённы,
И пусть пахнет вечно весной и цветами!

Константин Цыбульский

У МАЦІ

Як жа рэдка ездзім да матуль!
Сумных думак коцяцца камы …
З-за страхі завеянай, адтуль
Ранак расчынаецца зямны.

Справы да мяне яму няма,
Быццам і мільёны год таму.
Як халодзіць сцюжная зіма
Расказаць ці здолею каму?!

Толькі хаты роднае парог —
Толькі ён дарадца і спадзеў.
І мяне з бязлітасных дарог
Ён і зараз радасна сустрэў.

Колькі сноў пабачыў насамрэч
Як дымок віецца над трубой …
Маці звыкла распаліла печ,
Каб сагрэць зімовы ранак мой!

Аляксандр Быкаў

МАТУЛІ

У ноч, калі гаснуць агні,

І мары спавіты спакоем

Мяне да грудзей прыхіні

Сваёю пяшчотнай рукою.

Цень свечкі варожыць на сон,

Цікуе з-за воблака поўня.

Па хвалях душы срэбны звон

Плыве беражніцай на чоўне.

Я сны твае сэрцам прыму,

Як голас святой Беларусі.

Начамі, калі не да сну,

На вобраз матулі малюся.

Рагнед Малахоўскі

 

ЖЕНЕ

Обниму тебя, родная,

Никуда не отпущу.

Без тебя мне одиноко –

Я скучаю и грущу.

Обниму тебя, родная,

Трепетно к лицу прильну.

В волосах улыбку спрячешь,

Вьющихся подобно льну.

Обниму тебя, родная,

Волю дам своим устам.

В нежном долгом поцелуе

Руку положу на стан.

Обниму тебя, родная,

Ощутим тепло двух тел.

И ничто нас не разлучит,

Кто-бы, как-бы ни хотел…

Обними меня, родная,

Никуда не уходи.

Ведь когда с тобой мы вместе –

Счастья вечность впереди.

Леонид Кривонос

РАСЧАРАВАННЕ І ЎЗЛЁТ

У каханні

святая

жыве дабрыня.

Як сляпы,

бачыш тое,

што ў веры.

Хіба можна цаніць

па аброці каня,

Па цабэрачку

якасць мадэры?

Адно ў вочы казалі

пляткаркі пра нас,

У другое зусім,

адвярніся.

Як шкада мне дарэмна

патрачаны час

І тых мар,

што ў жыцці не збыліся.

А гады!

А гады!

Навялі нуды.

Не паспеў.

Не сумеў.

Не дабіўся.

І ці варта было

мне спяшацца куды?

Пасівеў.

Пасталеў я.

Стаміўся.

Можа крылы ў палёце

гарачым спалю.

Я адчуў сябе

зноўку мужчынам.

Так пяшчота люблю,

яшчэ многа зраблю

Для адзінай на свеце

Жанчыны.

Валерый Хіхіч

МОЯ ХОРОШАЯ

Грусть слезинкой непрошенной

По твоим прокатилась щекам

Ты не плачь, дорогая, хорошая

Я тебя никому не отдам

Припев:

Я целую слезинки-горошинки

И тебя прижимаю к груди

Не грусти, дорогая, хорошая

Наше счастье  ещё впереди

Дни разлуки годами мы мерили

Жизнь прожить – не по полю пройти

Наше счастье за многими дверями

Не смогли мы открыть и  войти

Припев.

Волосы сединой припорошены

По глазам я тебя узнаю

Вспоминая с тобою о прошлом мы

Словно юность вернули свою

Припев.

Не вернёмся с тобою мы в прошлое

Только память подвластна лишь нам

Почему-то слезинки горошинки

Покатились по нашим щекам

Славомир Даргель

СЯБРОЎКА

У маршчынах ля сініх вачэй

Час тваю прыхаваў маладосць.

Свеціць мудрасць твая ўсё ярчэй

І чаруе душы прыгажосць.

Як надзеяй, табой даражу.

Лепш у згодзе і радасці жыць.

Слоў прыгожых табе не кажу,

Толькі ў сэрцы хачу іх насіць.

З летуценняў вясны і цяпла

Я падношу табе свой букет.

Ты ўсё лепшае мне аддала,

Апраменіла шчасцем мой свет.

Яўген Зялкоўскі

ТЫ ПАКЛІЧ

Як невыносна стане ўжо

Табе ў нязбытных дум палоне—

Тады пральюся я дажджом

Ў твае пужлiвыя далонi.

I вусны любыя крану

Гарачай кропляй-пацалункам,

Каб абудзiць цябе ад сну,

Ад мрой i казачных малюнкаў.

Нясмелым ветрам нашапчу,

Нiбы закляцце, слоў пяшчоту—

На волю з клеткi адпушчу

Твайго кахання адзiноту.

Жыццё табе я падару,

Свабоду—для душы раскутай.

Сабе—ўспамiны забяру

I да цябе мой шлях пакутны.

Віктар Кажура

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.