З любоўю да родных мясцін. Літаратурнае жыццё Валожына

 Раённы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” у Валожыне падвёў вынікі

16 мая ў Валожынскім цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў раённы этап Рэспубліканскага  конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Чатыры ўзроставыя падгрупы канкурсантаў былі аб’яднаны ў  дзве групы. Журы кожнай з іх узначалілі члены Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Марыя Шакун і Валянціна Гіруць-Русакевіч, якія і ўручылі пераможцам дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

«Ноч музеяў» у Валожыне

17 мая ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры пранялі ўдзел ў “Ночы музеяў”. Мерапрыемства,  якое прайшло на базе раённага краязнаўчыга музея, было прымеркавана да 90-годдзя надання Валожыну статуса горада і да Года малой радзімы. Шчыра і ўзнёсла гучалі ў двары музея прысвечаныя роднаму гораду вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч, Марыі Шакун, Галіны Гражынскай, Галіны Радына-Марцінкевіч, Аляксея Пінчука, Сяргея Маляўскага як у аўтарскім выкананні, так і ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі. Яны перамяжоўваліся поўнымі любові да родных мясцін песнямі ў выкананні народнага гурта народнай песні “Сваякі”  РЦК і квартэта выкладчыкаў  Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

             

Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”