«Радзіма неўміручая». Новая кніга Яўгена Зялкоўскага
У аднаго са старэйшых літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўгена Зялкоўскага выйшла новая кніга «Радзіма неўміручая». Яе аўтар прысвяціў сваёй роднай Беларусі, малой радзіме. Аб гэтым сведчаць наступныя радкі:
“Я нарадзіўся ў беларускай хаце.
Пачаў жыццё ў пялёнках ля грудзей.
Напевы родныя і жаўрукоў, і маці
Кранаюць сэрца й зараз наймацней”.
Я. Зялкоўскі – вядомы на Валожыншчыне літаратар, шматгадовы ўдзельнік мясцовага народнага літаратурнага аб’яднання “Рунь”.
Прэс-служба МАА СПБ