“Пясчынкамі часу Галіны Нупрэйчык”

 

 

 

 

 

 

Пад такой назвай у Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася юбілейная творчая вечарына паэтэсы, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра народнага калектыва аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” Галіны Нупрэйчык. Галіна Іосіфаўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2014 года. У яе актыве – кнігі вершаў “Пясчынкі часу”, “Вясёлкі ў расінках”, удзел у шматлікіх калектыўных зборніках.

Госці, сярод якіх былі калегі: член Савета абласной пісьменніцкай арганізацыі і кіраўнік “Жывіцы” Ірына Карнаухава, паэтэса з Дзяржынска Людміла Круглік, зямлячка юбіляршы паэтэса, празаік Таццяна Цвірко, дзіцячая пісьменніца Таццяна Каленік, сяброўкі-паэтэсы з Мінскага гарадскога і Брэсцкага абласнога аддзяленняў СПБ Зоя Кулік і Таццяна Яцук, падзяліліся з прысутнымі ў зале ўражаннямі аб творчых і чалавечых якасцях юбіляршы.

Віталі Галіну Нупрэйчык і гледачоў сваімі песнямі і літаратурна-музычнымі творамі аўтар-выканаўца, член Беларускага саюза музычных дзеячаў Тамара Кашчэва, “жывічане” Іван Бобка, Аляксандр Жукоўскі, Людміла Антанюк, клецкія аўтары-выканаўцы Вольга Лабажэвіч, Аляксей Лапата, Віктар Худавец, Алена Жукоўская, Мікалай Закрута, жаночы вакальны калектыў “З песняй па жыцці”.

Час сустрэчы праляцеў незаўважна.

Па матэрыялах Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі