Прысвячэнне роднаму краю

      У рамках творчага марафону калектываў і сольных выканаўцаў устаноў культуры Валожынскага раёна пад назвай “Наш край”, які прайшоў 6 жніўня на стадыёне ў мікрараёне “Сельгастэхніка” горада Валожына, выступілі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Марыя Шакун, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Дзмітрый Краскоўскі (які пазней весяліў прысутных сваімі жартоўнымі творамі). Яны і ўдельнікі літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Аляксандр Кулак, Галіна Гражынская, Людміла Садоўская чыталі свае вершы, прысвечаныя родным куточкам і ўсёй маці-Беларусі ў цэлым, а Наталля Жызнеўская выканала ўласныя песні “Бацькаўшчына” і “Дом бацькоўскі”. 

  Валожынскі РДК