Пройдзе прэзентацыя фотаальбома «Бачу Беларусь такой» Уладзіслава Цыдзіка

Пройдзе прэзентацыя фотаальбома «Бачу Беларусь такой» Уладзіслава Цыдзіка

16 кастрычніка ў 16.00 у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя фотаальбома “Бачу Беларусь такой” Уладзіслава Цыдзіка.

Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная – такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотааматару. Праз спыненыя аб’ектывам фотакамеры імгненні Уладзіслаў Цыдзік імкнецца паказаць непаўторную прыгажосць разнастайных куточкаў нашай краіны. Разам з аўтарам свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі выказваюць сучасныя беларускія паэты: іх вершы вы таксама знойдзеце на старонках альбома.

Гэта кніга – своеасаблівы працяг тэмы, якую Уладзіслаў Цыдзік распачаў яшчэ два гады таму. Тады свет пабачыў альбом “Зачараваны Беларуссю”, у якім фотавыявы родных мясцін “падмацаваныя”  мастацкім словам паэтаў Міншчыны.

Алена Карпенка

Крыніца: Звязда

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.