Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча

У Вялікай зале Дома літаратара адбыўся вечар-прэзентацыя кнігі-трылогіі «Созидатели» вядомага беларускага празаіка, паэта, журналіста і публіцыста, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Зіновія Прыгодзіча.

Героі кніг Зіновія Кірылавіча – суразмоўцы – вядомыя дзеячы культуры Беларусі. Пра асаблівасці супрацы з літаратарам і сваё бачанне жыцця і творчасці распавялі — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, аўтар папулярных музычных хітоў Алег Елісеенкаў, сусветна вядомы харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў, скульптар, народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў, патрыярх беларускай кінадакументалістыкі, лаўрэат многіх прэмій Анатоль Алай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, рэжысёр Валерый Анісенка, пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок, а таксама члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Прэс-служба МАА СПБ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА